Ціханоўская заклікала канцлера Германіі падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў Лукашэнкі

11 лістапада, Позірк. Падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў Лукашэнкі, у тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці і вываз украінскіх дзяцей у Беларусь, заклікала Святлана Ціханоўская канцлера Германіі Олафа Шольфа.
Сустрэча адбылася 11 лістапада ў Малазе (Іспанія) у кулуарах кангрэса Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
“Ціханоўская выказала пажаданне, каб рэзалюцыя бундэстага, якая была ўхваленая 8 лістапада, пасля дыскусіі аб еўрапейскай будучыні Беларусі, была як мага хутчэй імплементаваная”, — адзначыў дарадца.
Паводле яго слоў, дэмлідар запрасіла Шольца прыяднацца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада і падтрымаць палітзняволеных.
8 лістапада ў Берліне Ціханоўская правяла перамовы з дарадцам канцлера па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Енсам Плётнерам.
Гл. падрабязней:
Ціханоўская падзякавала Германіі за адмову накіроўваць амбасадара ў Мінск
Бундэстаг прыняў рэзалюцыю “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”
Латушка: За тры гады ахвярамі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі сталі не менш за 136 тыс. чалавек

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка