Заснавальнік медыяпраекта “Рагачоў Онлайн” заявіў аб адмове ад беларускага грамадзянства
3 верасня, Позірк. Заснавальнік медыяпраекта “Рагачоў Анлайн” Дзяніс Дашкевіч заявіў аб адмове ад беларускага грамадзянства. Адпаведны зварот атрыманы Міністэрствам замежных спраў, паведаміў актывіст на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
“Я не хачу больш нічога мець агульнага са сваёй былой краінай. Буду спрабаваць рэалізаваць свае ідэі ў новай краіне. <…>. Прыношу свае прабачэнні перад тымі людзьмі, якія ў мяне верылі, калі не апраўдаў іх чаканняў”, — напісаў Дашкевіч (арфаграфія захаваная).
У сувязі з “непераадольнымі абставінамі” ён таксама заявіў пра закрыццё “ўсіх сваіх праектаў, якія звязаныя з РБ, уключаючы заснаванае ў 2011 годзе мной выданне”Рагачоў Анлайн”.
“Таксама я накіраваў афіцыйны ліст на адрас адміністрацыі самаабвешчанага прэзідэнта аб адмове ад усіх дзяржаўных узнагарод і званняў”, — адзначыў Дашкевіч.
Сайт “Рагачоў Анлайн” не абнаўляецца з 21 жніўня, тэлеграм-канал выдання — з 24 ліпеня.
На актывіста з Рагачова (Гомельская вобласць) Дзяніса Дашкевіча ў жніўні завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК).
Раней за апублікаванае на сайце “Рагачоў Анлайн” фота з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам на фоне сцяга, падобнага на бел-чырвона-белы, Дашкевіча аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў) паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Дашкевіч пакінуў Беларусь амаль год таму.26 траўня стала вядома, што на знак пратэсту супраць катаванняў палітзняволеная актывістка кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад беларускага грамадзянства, падаўшы “адпаведны афіцыйны зварот” з месцаў зняволення.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 года (дапаўняюцца)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра першы візіт Ціханоўскай у Новую Зеландыю і Аўстралію: Уплывовыя краіны, з якімі нас звязваюць супольныя каштоўнасці і гісторыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


