Беларусь і РФ плануюць распрацаваць дапаможнік для школьнікаў па “агульнай гісторыі Саюзнай дзяржавы”
4 кастрычніка, Позірк. Дапаможнік па “агульнай гісторыі Саюзнай дзяржавы” для навучэнцаў беларускіх і расійскіх устаноў сярэдняй адукацыі плануецца распрацаваць у 2024 годзе, паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай 3 кастрычніка ў Мінску на форуме “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс”.
Паводле слоў чыноўніка, якія перадае шэраг дзяржаўных медыя абедзвюх краін, выданне гэтага падручніка дапаможа “супрацьстаяць спробам скажэння і фальсіфікацыі гістарычных фактаў”.
“[Ён дапаможа] выпрацаваць агульны погляд на мінулае, які будзе садзейнічаць кансалідацыі грамадства, выхаванню патрыятычных і грамадзянскіх якасцей падрастаючага пакалення, служыць умацаванню міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды”, — заявіў Кадлубай. Намеснік міністра падкрэсліў важнасць з’яўлення такога дапаможніка ва ўмовах “развязвання інфармацыйнай і гібрыднай войн” супраць народаў Беларусі і РФ.
Паводле яго слоў, ужо распрацаваны дапаможнік “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны”, ён стаў першым у серыі “Расія і Беларусь: старонкі агульнай гісторыі”.
Па выніках X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што прайшоў сёлета 26–28 чэрвеня ва Уфе (Башкартастан, РФ), быў падпісаны дакумент, у якім верхнія палаты парламентаў абедзвюх краін рэкамендавалі сваім урадам “распрацаваць агульны навукова абгрунтаваны гістарычны стандарт, які ўтрымлівае канцэптуальныя ацэнкі гістарычных падзей і асоб, а таксама агульныя падыходы да выкладання гісторыі”.

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка