Заведзена крымінальная справа ў дачыненні да “удзельнікаў жывой трансляцыі” марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!”
3 кастрычніка, Позірк. На падставе матэрыялаў ГУБАЗіК заведзена крымінальная справа ў дачыненні да “удзельнікаў жывой трансляцыі” ліпеньскага марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, паведамляе прэс-служба МУС.
Заяўляецца, што мерапрыемства было ініцыяванае “прадстаўнікамі так званага Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнікамі іншых экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
“12-гадзінны эфір з развагамі злачынцаў і іншых дэструктыўных асоб, якія знаходзяцца ў вышуку, трансляваўся на ютуб-каналах радыкалаў, якія пакінулі Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні. — Мерапрыемства, завуаляванае пад збор сродкаў для асуджаных нібыта з палітычных матываў беларусаў, арганізатары правялі з мэтай грошай для асабістага матэрыяльнага падсілкоўвання. Паводле іх заявы, яны атрымалі больш за 500 тысяч еўра”.
Згодна з інфармацыяй МУС, крымінальная справа адкрыта паводле артыкула аб “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці”.
“Падазраванымі з’яўляюцца каля 60 чалавек з ліку арганізатараў марафону і іх саўдзельнікаў. Цяпер праводзіцца работа па высвятленні іншых асоб, якія спансуюць дэструктыўныя фарміраванні”, — сцвярджае ведамства.
Да, падчас і пасля марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!” сабрана 574.617 еўра і яшчэ каля 12 тыс. еўра ў крыптавалюце. Збор сродкаў праводзіўся 28–30 ліпеня, сам 12-гадзінны марафон прайшоў 29 ліпеня. У яго арганізацыі і правядзенні ўдзельнічала больш як 20 незалежных СМІ, мерапрыемства транслявалася на іх ютуб-пляцоўках. “Позірк” выступіў медыяпартнёрам акцыі.
29 верасня прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова паведаміла “Позірк“, што паміж профільнымі арганізацыямі размеркавана 104 тыс. еўра са сабраных падчас марафону салідарнасці.
27,5 тыс. еўра перададзеныя фонду салідарнасці By_Help, па 13,5 тыс. — праваабарончай ініцыятыве Dissidentby, дабрачыннай арганізацыі Littouwin LIONS CLUB, фонду дапамогі беларусам у Літве Razam і ініцыятыве “Анархічны Чорны крыж Беларусі”, 13 тыс. — дабрачыннаму фонду “Краіна для жыцця”, 9,5 тыс. — ініцыятыве “Беларуская Рада культуры”.
2 кастрычніка стала вядома, што яшчэ 100 тыс. накіравана фонду салідарнасці BYSOL, яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак заявіў пра намер з дапамогай гэтых сродкаў “закрыць 200 заявак, кожная з якіх будзе падтрымана на 500 еўра”.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


