Міністр транспарту заявіў аб значным павелічэнні аб’ёмаў перавалкі грузаў праз парты РФ
8 кастрычніка, Позірк. Аб значным павелічэнні аб’ёмаў перавалкі грузаў праз расійскія парты заявіў 8 кастрычніка ў эфіры тэлеканала АНТ міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
“Мы працуем праз 20 партоў ў Расіі, — сказаў кіраўнік ведамства. — Калі ў 2022 годзе праз парты перавальвалі 6,1 млн тон (беларускай прадукцыі — “Позірк”.), то за 8 месяцаў 2023 года — больш за 8,5 млн тон. Найбольш запатрабаваныя — парты Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга, праз якія перавальваецца каля 75-80% грузаў. Калі ўлічыць сухапутныя маршруты, колькасць перавезеных грузаў набліжаецца да 10 млн тон за 8 месяцаў”.
На пытанне, ці ўдаецца замясціць адсутнасць еўрапейскіх авіямаршрутаў, міністр адказаў сцвярджальна: “Адкрытыя маршруты на Мурманск, у Індыю. Санкцыі санкцыямі, але авіякампанія (верагодна, гаворка пра “Белавія” — “Позірк”.) працуе прыбыткова і стабільна”.
Паводле слоў Ляхновіча, плануецца адкрыць прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Уладзівастокам за кошт субсідыравання з бюджэту Саюзнай дзяржавы.
Паводле звестак Белстата, у Беларусі аб’ём грузаперавозак у студзені — жніўні 2023 года знізіўся на 20,7% да аналагічнага перыяду 2022-га.
Пасажыраабарот транспарту (вылічаецца шляхам множання колькасці пасажыраў на адлегласць перавозак) вырас на 19,3%, перавезена на 3,1% чалавек больш.
27 траўня міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заявіў, што транспартная галіна Беларусі аднаўляецца. Паводле яго слоў, грузаперавозкі “штомесяц дадаюць” каля 5%. За год Беларусь “па перавозках наблізіцца да 100%”, адзначаў ён, “таму што вялікую долю (больш за 30%) у транспарце займае менавіта перапампоўка газу і нафты”.
Па чыгуначных і аўтамабільных грузапатоках “мы вельмі блізка наблізімся да 100%”, дадаў Чарвякоў.

- ГрамадстваУ Мінску зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЗ Беларусі ў Польшчу залятаюць БПЛА, тэлефоны салдат на мяжы ўзломваюць — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Аўстрыі адкрыць у Вене офіс дэмсіл, прызначыць спецпасланніка па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусы сталі есці больш мяса і менш гародніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–4 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала с міністрам па еўрапейскіх справах Аўстрыі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаАўстрыйскія дэпутаты заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка