Музыкі гурта Krumkač выйшлі на волю пасля адміністрацыйнага арышту
16 красавіка, BPN. Удзельнікі гурта Krumkač Арцём Раманаў і Аляксандр Кубышкін выйшлі на волю пасля адміністрацыйнага арышту, паведаміў
на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” гомельскі валанцёр Ілля Міронаў.
Музыкі былі арыштаваныя на 10 сутак за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП). Яны адбывалі пакаранне ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання.
Пра затрыманне Раманава стала вядома 6 красавіка.
Паводле інфармацыі Беларускага ПЭНа, на 31 сакавіка ў Беларусі 137 дзеячаў культуры знаходзілася ў няволі.
У маніторынгу ПЭНа аб парушэннях правоў чалавека ў сферы культуры падкрэсліваліся асобныя факты палітычнага крымінальнага пераследу: закрыты суд над Паўлам Белавусам, прысуды даследчыкам Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай (10 гадоў пазбаўлення волі), сям’і музыкаў гурта Litesound Каракіных (ад 2,5 да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і інш.
Аўтары даследавання канстатавалі, што ў другой палове сакавіка працягваліся палітычна матываваныя адміністрацыйныя затрыманні і арышты дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў. З 29 па 31 сакавіка ў Полацку (Віцебская вобласць) прайшлі ператрусы і затрыманні (11 чалавек) супрацоўнікаў мясцовага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Акрамя таго, у гэты перыяд фіксаваліся факты арыштаў і судоў за беларускую і ўкраінскую нацыянальную сімволіку, працягваліся рэпрэсіі ў кніжнай сферы.
Раней Беларускі ПЭН паведамляў, што ў 2022 годзе зафіксавана не менш за 1.390 парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. На канец мінулага года ў краіне налічвалася 108 дзеячаў культуры, прызнаных палітвязнямі.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка