Мінабароны Украіны: На пачатку вайны 70 тыс. расіян уварваліся з беларускай тэрыторыі ў Кіеўскую вобласць
11 красавіка, BPN. На пачатку вайны 70 тыс. вайскоўцаў 35-й агульнавайсковай арміі РФ на 7 тыс. бронемашынах “з беларускай мяжы ўварваліся” на тэрыторыю Кіеўскай вобласці, заявіў першы намеснік міністра абароны Украіны Аляксандр Паўлюк.
“Яны пераадолелі 115 км і дасягнулі сваёй мэты, поўнасцю выкарыстаўшы паліва, — сказаў ён у інтэрв’ю “РБК-Украіна”. — Для далейшых наступальных дзеянняў на Кіеў ім спатрэбілася дазапраўка. Бензавозам з палівам засталося ехаць менш за гадзіну. Але сілы супраціўлення Украіны звярнулі ўвагу на канвой працягласцю 64 км і не дапусцілі яго ў войскі. Тых самых, якія былі гатовыя атачыць Кіеў”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны.
Летась у ліпені Лукашэнка публічна прызнаў уварванне 20-тысячнага кантынгенту расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. У цэлым ён неаднаразова заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў вайне, усяляк падтрымліваючы Расію, але “нікога не забіваючы”.

- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


