МЗС: Увядзенне новых санкцый — канцэнтраваны выраз крывадушнасці адміністрацыі ЗША
27 сакавіка, BPN. Пашырэнне санкцый ЗША “не стала нечаканасцю”, паколькі гэтая дзяржава “па інерцыі пазіцыянуе сябе вершыцелем сусветных лёсаў, працягвае верыць ва ўласную выключнасць, бязгрэшнасць і беспакаранасць”, заявіў прэс-сакрэтаць МЗС Анатоль Глаз.
“Увядзенне санкцый супраць паспяховых грамадзянскіх прадпрыемстваў Беларусі — канцэнтраваны выраз крывадушнасці адміністрацыі ЗША, прадстаўнікі якой пры кожным зручным выпадку любяць заяўляць аб “падтрымцы” беларускага народа, — сказаў Глаз. — Не думаю, што тысячы простых працаўнікоў нашых заводаў-флагманаў марылі аб такой замежнай дапамозе і падтрымцы ў выглядзе абсалютна незаконных і беспадстаўных санкцый”.
У МЗС упэўнены, што “калектывы “МАЗа” і “БелАЗа”, якія ўжо маюць значны вопыт работы ва ўмовах санкцыйнага націску, паспяхова справяцца з любымі новымі выклікамі”.
“Як паказвае рэальнае жыццё, любыя спробы эканамічна ізаляваць і задушыць нашу краіну першапачаткова асуджаныя на правал”, — мяркуюць у ведамстве.
Вачэй заявіў, што “ніякія санкцыі, абмежаванні і пагрозы не прымусяць нас сысці з вызначанага курсу і дзейнічаць насуперак нашым нацыянальным інтарэсам”.
24 сакавіка аб новых санкцыях аб’явілі Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў Амерыкі і дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
Амерыканскае казначэйства паведаміла аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ) і яго генеральнага дырэктара Сяргея Нікіфаравіча, а таксама Мінскага аўтазавода (МАЗ) і яго кіраўніка Валерыя Іванкавіча. У спіс рэстрыкцыяў унесены самалёт “Боінг-737”, які выкарыстоўваецца Лукашэнка.
Акрамя таго, пад санкцыі трапілі старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, сакратар ЦВК Алена Балдоўская і члены камісіі Дзяніс Дук (рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Куляшова), Алена Кунцэвіч (першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама), па бяспецы, рэжыму і кадрах), Кацярына Федасенка (начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Гродзенскага аблвыканкама) і Аляксандр Южык (першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама).
Блінкен аб’явіў аб увядзенні візавых санкцый яшчэ супраць 14 прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Іх імёны не называюцца.

- ГрамадстваУ першую лютаўскую ноч зафіксаваны тэмпературны антырэкорд, агулам маразы былі значна слабейшымі за прагнозМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


