Лукашэнка: Зяленскі — гніда, а яшчэ бегае вакол Беларусі, просіць заключыць пакт аб ненападзе
7 сакавіка, BPN. Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага “проста гнідай”, абвінаваціўшы яго ва ўхвале “тэракту” на аэрадроме Мачулішчы.
“Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі рупіць за свой народ, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым. Гэта я вам кажу як прэзідэнт. Гніда таму, што ён бегае вакол Беларусі, дасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: “Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблем”. На што я казаў: “Мы не збіраемся нападаць”… Што ж, выклік кінуты”.
Адначасова ён падкрэсліў, што Беларусь не мае намеру ўступаць у вайну: “Калі яны разлічваюць (я ж ведаю, што яны хочуць нас уцягнуць у вайну па камандзе амерыканцаў)… Калі вы думаеце, што вы, кінуўшы гэты выклік, уцягнеце нас у вайну заўтра, якая сёння ідзе ўжо па ўсёй Еўропе, вы памыляецеся”.
“Мясцовых мярзотнікаў і тых, хто ўцёк”, Лукашэнка папярэдзіў: “Усе высветленыя, мы іх знойдзем, там, за мяжой”. “А беглым паўтараю: рыхтуйцеся, мы да вас ужо прыйшлі. І не выйце. І не пасціцеся ў гэтых мэсэнджарах. У нас нервы трывалыя, мы ведаем, што трэба рабіць”, — заявіў ён.
Лукашэнка не першы раз жорстка і па-хамску выказваецца на адрас замежных палітыкаў. У красавіку 2011 года, каментуючы сваю адмову ад удзелу ў жалобнай цырымоніі ў Чарнобылі, ён пераадрасаваў пытанне Кіеву: “Задайце гэтае пытанне [прэзідэнту Украіны Віктару] Януковічу: чаму беларускі прэзідэнт не прысутнічае на іх мерапрыемствах… На жаль, “вашывасці” хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны”.
Тады ж ён завочна накінуўся з абразамі на Жазэ Мануэля Барозу, які займаў на той час пасаду прэзідэнта Еўракамісіі. На заяву палітыка, што той будзе ўдзельнічаць у саміце па ядзернай бяспецы ў Кіеве, толькі калі на ім не будзе кіраўніка Беларусі, Лукашэнка заявіў: “Што тычыцца такіх казлоў як Барозу, ну, быў нейкі Барозу ў Партугаліі, выгналі яго і ўладкавалі ў Еўракамісію… Я менш гляджу, што там дзе ляпнуў з еўрапейскіх чыноўнікаў”.
Гл. па тэме:
Лукашэнка заявіў, што самалёт А-50 у Мачулішчах не атрымаў “значных пашкоджанняў”, але пацвердзіў яго адпраўку на рамонт
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства