“Кошт урада”: Паўтарэнне эксперыментаў са штучным ростам ВУП можа прывесці да доўгатэрміновай стагнацыі
2 верасня, Позірк. Прырост у прамысловасці, сфармаваны галоўным чынам за кошт бюджэтных сродкаў і крэдытнага фінансавання, не прыводзіць да росту ў тых сферах, дзе ён бы адбываўся пры нармальным стане эканомікі, гаворыцца ў новым аналітычным матэрыяле праекта “Кошт урада”.
Эксперты звярнулі ўвагу на той факт, што на “дысбалансы, якія назапашваюцца, паказвае ў сваіх справаздачах нават Нацбанк”.
У аналізе адзначана, што ўнёсак розных галін у фармаванне ВУП “выразна падзяліў” іх на “сферы эканомікі, якія растуць”, і “галіны, якія перажываюць крызіс”.
Павелічэнне паказчыкаў прамысловасці дапамагло “з лішкам кампенсаваць страты ад спаду ў IT-сферы”, канстатавалі эксперты. “Такая карціна быццам бы пацвярджае тэзу пра тое, што прамысловасць з’яўляецца адзіным драйверам росту эканомікі. Хоць, напрыклад, у 2020 ці 2022 гадах менавіта рост у ІТ-сферы не даваў эканоміцы зваліцца. <…> Так, пры агульным зніжэнні ў першым у квартале 2022 года на 0,4% сфера інфармацыі і сувязі падтрымлівала рост ВУП на 0,6%”, — гаворыцца ў аналізе.
Па выніках ліпеня 2023 года сфера гандлю забяспечыла прырост ВУП на 0,6%, будаўніцтва — на 0,3%, сельскай гаспадаркі — толькі на 0,1%. “Адваротны бок такога росту”, лічаць эксперты, — тое, што ён “не ўзгоднены” з іншымі сектарамі эканомікі.
“Такі рост эканоміка Беларусі ўжо праходзіла, робячы стаўку на маштабную дзяржпадтрымку сельскай гаспадаркі або будаўнічай сферы. Праз пазарынкавую прыроду такога росту (хутчэй рана, чым позна) гэта прыводзіла да эканамічнага крызісу. Але цяпер эканоміка Беларусі і без таго перажывае, відавочна, не лепшыя часы, а такім чынам паўтарэнне эксперыментаў са штучным ростам можа прывесці толькі да доўгатэрміновай стагнацыі”, — падкрэслівае “Кошт урада”.

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


