Беларускае тэлебачанне не зможа транславаць Алімпійскія гульні бліжэйшыя 10 гадоў
17 студзеня, BPN. Беларускае тэлебачанне не зможа паказваць Алімпійскія гульні бліжэйшыя 10 гадоў, вынікае з прынятага 16 студзеня рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
МАК перадаў эксклюзіўныя правы на трансляцыю чатырох Алімпіяд (2026–2032) у Еўропе кампаніі Warner Bros. Discovery і Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу (EBU).
У ліпені 2021 года выканаўчы камітэт EBU прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі ў саюзе — праз паказ інтэрв’ю з затрыманым блогерам Раманам Пратасевічам.
За некалькі месяцаў да таго кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка (цяпер таксама прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады) папрасіў EBU праверыць датычнасць дзяржаўнай тэлекампаніі да катаванняў: у эфіры паказалі збітых людзей на фоне нацыянальнага беларускага сцяга.
Мінулым летам Міжнародная федэрацыя футбола перадала правы на трансляцыю матчаў чэмпіянату свету ў Катары EBU, з-за чаго жыхары Беларусі былі пазбаўленыя магчымасці глядзець матчы на агульнадаступных каналах.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



