be
Arrow
Мінск 10:58

МУС патлумачыла прычыны прызнання “Паспалітага рушэння” “экстрэмісцкім фарміраваннем”

29 лістапада, BPN. Міністэрства ўнутраных спраў патлумачыла прычыны прызнання “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятывы “Паспалітае рушэнне”, створанай пад эгідай экс-камандзіра 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады, а цяпер прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка.

Пра наданне ініцыятыве адпаведнага статусу напярэдадні паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

29 лістапада “Паспалітае рушэнне” з’явілася ў пераліку “арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, што размешчаны на сайце МУС.

З дакумента вынікае, што “група грамадзян “Посполитое Рушение” (як пазначана ў спісе. — BPN.), дзейнічаючы пад агульным кіраўніцтвам экстрэмісцкіх фарміраванняў “BYPOL / “мабілізацыйны план “Перамога” і “Аб’яднаны Пераходны Кабінет”, <…> знаходзячыся па-за межамі Рэспублікі Беларусь, шляхам стварэння ваенізаванага аб’яднання у 2022 годзе ажыццявіла экстрэмісцкую дзейнасць”.

Структурнымі падраздзяленнямі ініцыятывы названыя Гданьская, Вроцлаўская, Віленская, Варшаўская і Беластоцкая харугвы.

Падзяліцца: