У Беларусь паступіла кубінская вакцына ад COVID-19
12 кастрычніка, BPN. Беларусь атрымала супрацькаранавірусную вакцыну Soberana Plus, распрацаваную кубінскім Інстытутам вакцын Фінлі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Пасля праверкі якасці, вакцына “паступіць у рэгіёны”.
Як паведамлялася, Беларусь стала першай дзяржавай у Еўропе, якая зарэгістравала гэтую вакцыну. Акрамя яе Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Міністэрства аховы здароўя зарэгістраваў вакцыну Soberana 02.
Soberana Plus — бялковая субадзінкавая вакцына, прызначаная для рэвакцынацыі.
Міністэрства аховы здароўя адзначае, што падчас клінічнага вывучэння абедзве кубінскія вакцыны прадэманстравалі эфектыўнасць супраць каранавіруснай інфекцыі.
Яшчэ ўлетку 2021 года Куба і Іран выкарыстоўвалі Soberana для экстранага вакцынавання дарослых і дзяцей ад двух гадоў. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, вакцынацыю на Кубе прызналі паспяховай, бо “колькасць выпадкаў захворвання значна знізілася са студзеня 2022 года”.
У Беларусі для вакцынацыі ад ковіда выкарыстоўваюць камбінаваную вектарную вакцыну “Гам-КОВІД-Вак” (“Спутнік V”), якую разліваюць на прадпрыемстве “Белмедпрэпараты”. Прышчэпліваюць таксама расійскім прэпаратам “Спутнік Лайт” і кітайскім Vero Cell.
Міністэрства аховы здароўя не раскрывае актуальную інфармацыю пра захваральнасць на COVID-19. Паводле апошніх звестак за 8 верасня, поўны курс вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі прайшло 6,441 млн чалавек (69,6% жыхароў). У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што для стварэння грамадскага імунітэту неабходна прышчапіць не менш як 70% насельніцтва.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка