“Экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаныя два вершы 1861 года са зборніка твораў Дуніна-Марцінкевіча
17 жніўня, Позірк. Вершы “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда” са зборніка выбраных твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выдадзены праектам “Беларускі кнігазбор”, прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Рашэнне прынятае паводле заявы пракуратуры Мінска, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Наглядны орган называе гэтыя вершы “прыпісанымі Дуніну-Марцінкевічу”.
“Экстрэмісцкі” статус таксама атрымала прадмова да зборніка, напісаная літаратуразнаўцам Язэпам Янушкевічам.
Згаданыя вершы напісаныя аз некалькі гадоў да паўстання Кастуся Каліноўскага (1863–1864 гады). Яны прысвечаны барацьбе за вызваленне беларусаў ад расійскага імперскага ўплыву.
Некаторыя эксперты лічаць, што твор “Гутарка старога дзеда” маглі напісаць літаратары таго ж перыяду Уладзіслаў Сыракомля ці Вінцэнт Каратынскі.
На вуліцы Дуніна-Марцінкевіча знаходзіцца Мінскі гарадскі суд.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



