Вярхоўны суд ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю
15 жніўня, Позірк. Вярхоўны суд 15 жніўня задаволіў іск Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Насуперак патрабаванням новай рэдакцыі закона аб палітычных партыях, АГП не падавала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю.
“Мы гэтае пытанне доўга разглядалі, дыскутавалі, чаму мы не падаем дакументы на перарэгістрацыю. Таму што ўсё гэта незаконна, <…> мы проста ў гэтым балагане не ўдзельнічаем”, — сказаў в.а. старшыні АГП Уладзімір Шанцаў 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе.
Лідар партыі Мікалай Казлоў 3 лістапада 2022 года быў прыгавораны да 2,5 года калоніі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — за ўдзел у пратэстным маршы 23 жніўня 2020-га.
14 жніўня ВС ліквідаваў Партыю БНФ, 9 жніўня — Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, 8 жніўня — Рэспубліканскую партыю. 20 ліпеня была скасаваная Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ, 24-га — Беларуская патрыятычная партыя, 27-га — Беларуская партыя “Зялёныя”. 31 ліпеня слухалася справа аб ліквідацыі партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” (рашэнне невядомае, але ў спісе партый на сайце Мінюста БСДГ больш не фігуруе).
У канцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які апстрожыў патрабаванні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
Ужо перарэгістраваныя праўладныя Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Зарэгістравана максімальна лаяльная Аляксандру Лукашэнку партыя “Белая Русь”.


- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

