Ціханоўская заклікала разгледзець санкцыі супраць членаў ПП НС, якія падтрымалі закон аб смяротным пакаранні за замах на здзяйсненне акту тэрарызму
24 траўня, BPN. Разгледзець увядзенне санкцый супраць членаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанавала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы ў Сейме Літвы 24 траўня.
Палітык назвала іх “саўдзельнікамі як агрэсіі супраць Украіны, так і злачынстваў супраць беларускага народа”.
Ціханоўская нагадала, што дэпутаты “аднагалосна падтрымалі закон, паводле якога смяротнае пакаранне можа быць ужытае за “замах на здзяйсненне акту тэрарызму”.
Паводле слоў палітыка, абвінавачанні ў “замаху на тэрарызм” прад’яўленыя дзясяткам актывістаў, у тым ліку асабіста ёй.
Дэмлідар падкрэсліла, што фактычна кожны беларус, які выказваецца супраць нелігітымнай улады, “сутыкаецца з рызыкай быць забітым”.
Закон аб змяненні Крымінальнага кодэкса, які пашырае падставы для прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі разгледзелі 27 красавіка і 4 траўня адпаведна.
Папраўкі прадугледжваюць, што смяротны вырак можа быць вынесены за “замах на ўчыненне забойства прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі ў мэтах правакацыі міжнародных ускладненняў або вайны; замах на ўчыненне акта міжнароднага тэрарызму або акта тэрарызму арганізаванай групай або з прымяненнем аб’ектаў атамнай энергіі, выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, хімічных або біялагічных рэчываў; замах на ўчыненне забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча ў сувязі з яго дзяржаўнай або грамадскай дзейнасцю, для ажыццяўлення ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашэння насельніцтва”.
Праваабаронцы лічаць мэтай паправак зніжэнне пратэстнай актыўнасці грамадзян, якія не падтрымліваюць удзел Беларусі ў “агрэсіі Расіі супраць Украіны, выкарыстанне інфраструктуры і тэрыторыі нашай краіны для садзейнічання агрэсару”.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


