Лукашэнка: Бяздоказна і беспадстаўна Беларусь была абвешчаная “дапаможнікам агрэсара”
7 красавіка, BPN. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што “з пачаткам расійскай аперацыі ва Украіне завяршылася цэлая гістарычная эпоха”, а “ва ўмовах абвастрэння супрацьстаяння вядучых ігракоў імкліва фарміруецца новы “водападзел” паміж Усходам і Захадам”. Свае разважанні аб гэтым ён агучыў 7 красавіка на пасяджэнні Савета бяспекі.
Лукашэнка заявіў, што “абсалютна правамерна задзейнічаны механізм ваеннай падтрымкі ў рамках нашага Саюза Беларусі і Расіі”, паведамляе яго прэс-служба.
“Калі гаварыць пра Беларусь, то наш выбар быў відавочны, — сказаў ён. — Пасля выяўлення бясспрэчных фактаў аб рэальнай пагрозе нацыянальнай бяспецы намі былі прыняты неабходныя меры для абароны сваёй краіны”.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што “амаль адразу пасля пачатку актыўнай фазы баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны Беларусь традыцыйна пастаралася наладзіць дыялог паміж бакамі канфлікту”.
“Аднак прафесійныя дзеянні нашых ваенных і дыпламатаў засталіся незаўважанымі на Захадзе, — лічыць Лукашэнка. — Бездаказна і беспадстаўна Беларусь была аб’яўлена “памагатым агрэсара”. Услед за гэтым неадкладна былі чарговыя санкцыі”.
Ён упэўнены, што зараз “важна згуртавацца”: “Пакуль саюзнікі, якія яшчэ сумняваюцца, павінны зразумець — без найхутчэйшага згуртавання нашай “цывілізацыі”, без умацавання палітычных, эканамічных і ваенных сувязей нас заўтра можа не быць. Не будзе проста”.
24 лютага Расія пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца расейскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне. Акрамя таго, узятыя ў палон расійскія салдаты прызналі ўварванне ва Украіну з Беларусі.
10 сакавіка міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што Аляксандр Лукашэнка паставіў перад беларускім ваенным ведамствам “канкрэтную задачу — забяспечваць прыкрыццё з тылу нашага асноўнага саюзніка, які выконвае задачы па спецаперацыі” ва Украіне.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


