Макей: Ніводнага расійскага вайскоўца, ніводнай адзінкі баявой тэхнікі пасля вучэнняў у Беларусі не застанецца
16 лютага, BPN. Пасля беларуска-расійскіх вучэнняў “Саюзная рашучасць — 2022” расійскія войскі і тэхніка вернуцца ў РФ, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі 16 лютага.
“Ніводнага ваеннаслужачага, ніводнай адзінкі баявой тэхнікі пасля вучэнняў у Беларусі не застанецца”, — сказаў Макей.
Паводле яго сцверджання, колькасць войскаў “не перавышае параметры Венскага дакумента” (маецца на ўвазе Венскі дакумент аб мерах умацавання даверу і бяспекі, прыняты АБСЕ ў 2011 годзе).
Макей падкрэсліў, што Беларусь разглядае Украіну як “суседа, як брацкі славянскі народ, як важнага гандлёва-эканамічнага партнёра”. “Не мы былі ініцыятарамі пагаршэння адносін з нашай паўднёвай суседкай. Ініцыятарам быў іншы бок. Больш за тое, для нас было дзіўна, калі іншы бок бег наперадзе планеты ўсёй і ініцыяваў шэраг крокаў, звязаных з увядзеннем дэструктыўных мер супраць Беларусі, нават хутчэй за ЕС, я маю на ўвазе забарону на палёты праз паветраную прастору Украіны. Прэзідэнт Беларусі ніколі не казаў, што ён гатовы, як вы сказалі, да вайны. Мы ніколі не прыйдзем ва Украіну на танку, а прыедзем туды на трактары”, — заявіў кіраўнік МЗС.
Ён таксама выказаўся наконт замены сцягоў (дзяржаўнага — на гістарычны бел-чырвона-белы) ва ўкраінскім Дняпры і нагадаў, што ў МЗС быў выкліканы з гэтай нагоды амбасадар Украіны. “Усе гэтыя дні мы актыўна працавалі над тым, каб аднавіць статус-кво ў той сітуацыі ў Дняпры, працавалі з украінскім бокам праз амбасадара і праз нашага амбасадара ў Кіеве. Гэта быў бяздумны інцыдэнт. У нашым запасе быў набор вельмі сур’ёзных мер. Я рады, што нам не давялося да канца іх выкарыстоўваць. Мне сёння перадалі фатаграфію з Дняпра: там зараз усе сцягі нацыянальных меншасцяў замененыя на ўкраінскія сцягі. Яны такім чынам вырашылі выйсці з дадзенай сітуацыі. Мы заўсёды хочам вырашаць пытанні ў канструктыўным ключы”, — сказаў Макей.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



