Адама Мальдзіса пахаваюць 5 студзеня ў Астравецкім раёне
4 студзеня. Развітанне з вядомым дзеячам беларускай культуры, навукоўцам, літаратуразнаўцам Адамам Мальдзісам пройдзе 5 студзеня ў 11.00 у мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), паведаміў у “Фэйсбуку” сын памерлага Яраслаў Мальдзіс.
Навукоўца пахаваюць у той жа дзень у вёсцы Задворнікі (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці).
Мальдзіс памёр 3 студзеня ў рэанімацыі аддзялення гнойнай хірургіі 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Яму было 89 гадоў.
Адам Іосіфавіч Мальдзіс нарадзіўся ў вёсцы Расолы Астравецкага раёна. У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. З сярэдзіны 1950-х пачаў выступаць у друку з артыкуламі і рэцэнзіямі як даследчык беларускай літаратуры і культуры ХІХ стагоддзя. Напісаў і абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі.
Аўтар кніг пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі. Пісаў пра беларускую культурную спадчыну, у тым ліку за мяжой. Раскрыў таямніцы знікнення шматлікіх рэліквій Беларусі — рукапісаў, ікон, карцін, старажытных бібліятэк, партрэтаў, гравюр, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы яго высілкам некаторыя артэфакты ўдалося вярнуць на радзіму.
Да канца жыцця Мальдзіс займаўся пошукамі Крыжа Еўфрасінні Полацкай і даследаваў абставіны знікнення гэтай беларускай святыні. Выявіў мноства слуцкіх паясоў, якія былі вывезены з Беларусі.
Мальдзіс даказаў, што свае знакамітыя паланэзы кампазітар і грамадскі дзеяч Міхаіл Клеафас Агінскі ствараў менавіта ў Беларусі — у Залессі цяперашняга Смаргонскага раёна, а не ў Польшчы.
З 2010 года Мальдзіс быў ганаровым старшынём Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Біяграфічны цэнтр Кембрыджскага ўніверсітэта ў 1997 годзе прызнаў беларускага прафесара “Чалавекам года” ў галіне культуралогіі.
Быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Ганаровы грамадзянін Польшчы.


- ГрамадстваКупалаўскі тэатр збіраецца праводзіць майстар-класы для гледачоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер захоўваецца акцый і аблігацый на 84 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства