На паказальным працэсе гомельскі інвалід, абвінавачаны ў абразе міліцыянта, атрымаў тры гады абмежавання волі
13 снежня, BPN. Інвалід трэцяй групы Аляксандр Юранаў асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (“хатняя хімія”) па абвінавачванні ў абразе міліцыянта.
Працэс адбыўся ў будынку аддзялення ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна Гомеля. Юранаў зявіўся на суд, нягледзячы на перадінсультны стан, ад шпіталізацыі адмовіўся.
Аб правядзенні суда ў будынку міліцыі хадайнічаў пракурор Яўген Фартушняк. Суддзя Віталь Шаршнёў задаволіў хадайніцтва.
На суд позвамі і тэлефоннымі званкамі выклікалі жыхароў Чыгуначнага раёна, якіх раней судзілі паводле артыкула 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
Пацярпелы па справе Юранова — міліцыянт з Віцебска Войніч, які запатрабаваў 1.500 рублёў кампенсацыі “маральнай шкоды”, нанесенай каментаром падсуднага. Войніч на суд не з’явіўся. Яго патрабаванне было задаволена ў поўным аб’ёме.
Як раней паведамляў BPN, на мінулым тыдні паказальны суд прайшоў у Гомельскім філіяле МИТСО — універсітэта, заснаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Суд адбыўся над жыхаром Гомеля, які таксама пакінуў негатыўны каментар на адрас да міліцыі ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”. 47-гадовага грамадзяніна пакаралі трыма гадамі “хатняй хіміі” і абавязалі выплаціць 1.500 рублёў міліцыянеру з Гродна Уладзіміру Казлоўскаму, які фігуруе ў справе блогера Сяргея Ціханоўскага ў якасці пацярпелага.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

