Мінск 09:41

Цэны на паліва зноў падвышаюцца на капейку

5 кастрычніка, Позірк. Аб павышэнні 7 кастрычніка рознічных цэн на маторнае паліва на беларускіх аўтазаправачных станцыях на адну капейку паведамляе дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім”.

Новы кошт за адзін літр складзе: бензіну АІ-92 — 2,62 рубля; АІ-95 — 2,72; АІ-98 — 2,94; дызельнага паліва — 2,72.

Папярэдні раз “Белнафтахім” падвышаў цэны 2 верасня — таксама на капейку.

Раней кошты на паліва ў бягучым годзе павялічваліся пяць разоў: 5 жніўня, 8 ліпеня і 24 чэрвеня — кожны раз на капейку. 4 красавіка цэны выраслі на тры капейкі, а 28 сакавіка — на чатыры капейкі.

Да гэтага цэны не паднімаліся амаль 11 месяцаў.

У чэрвені 2026 года Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па кошце аўтамабільнага паліва, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штоквартальных звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Самы дарагі бензін у справаздачным месяцы быў у Арменіі — 1,32 долара за літр (у сакавіку — столькі ж). Далей: Расія — 0,98 (0,83), Кыргызстан — 0,96 (0,88), Беларусь — 0,94 (0,88), Казахстан — 0,49 (0,48).

Дызельнае паліва даражэй за ўсё прадавалася таксама ў Арменіі — 1,27 долара за літр (1,27). Далей: Расія — 1,15 (0,97), Кыргызстан — 1,07 (0,91), Беларусь — 0,96 (0,9), Казахстан — 0,69 (0,67).

Падзяліцца: