Беларуская адукацыя мілітарызуецца і дэградуе — Церашковіч

10 жніўня, Позірк. Пашырэнне мілітарызацыі беларускай сістэмы адукацыі адзначыў дарадца дэмлідара Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве 9 жніўня.
“Да дзяцей [у дашкольныя ўстановы] прыходзяць дзядзькі ў камуфляжы, з пісталетамі і [аўтаматамі] Калашнікава, даюць іх патрымаць у руках. У школе на кожную ўзроставую групу ёсць мілітарызованыя гульні: “Зарнічка”, “Зарніца”, “Арляняты” і г.д.”, — сказаў Церашковіч.
У Беларусі дзейнічае больш за 600 “так званых ваенна-патрыятычных клубаў” для дзяцей, дадаў ён.
“У гэтым годзе хлопцаў-дзесяцікласнікаў адправілі на ваенна-палявыя дзесяцідзённыя зборы*. Праграма іх прадугледжвае, каб выпускнік быў гатовы да агульнавайскавога бою ў складзе мотапехотнага ўзводу — 16–17 гадовы”, — нагадаў дарадца.
У сістэме адукацыі ёсць інжынерныя класы, дзіцячы тэхнапарк, адзначыў Церашковіч: “І зараз ствараецца новая ВНУ — літаральна днямі было абвешчана [аб] нейкай акадэміі інтэлектуальных тэхналогій. Усё гэта заточана пад ваенна-прамысловы комплекс”.
Сярод тэндэнцый у сферы даследчык таксама адзначыў палітычную індактрынацыю дзяцей у кірунку падтрымкі ўладаў, русіфікацыю, працяг палітычных рэпрэсій, “дэградацыю якасці, міжнародную ізаляцыю”. Штогод краіна “губляе ад 3,5 да 5 тыс.” дзяцей, якія вучыліся па-беларуску: “Калі гэта не спыніць, праз 18 год не застанецца аніводнага”.
“За апошнія пяць гадоў Беларусь страціла 13 тыс. настаўнікаў — гэта 8% ад усіх, — заявіў Церашковіч. — Можна казаць пра наступствы кавіду, пра закрыццё вясковых школ. Але большасць з іх была звольнена па палітычных матывах”.
У ВНУ доля тых, хто мае ступень кандыдата ці доктара навук, паводле дарадцы Ціханоўскай, знізілася да 40%: “Гэта афіцыйная статыстыка. Гэта азначае, што за пяць год універсітэты згубілі 2,7 тыс. [працаўнікоў] з навуковымі ступенямі”.
* Зборы са школьнікамі праводзяцца ў рамках абавязковага прадмету “дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка”. Вызваленне ад удзелу магчыма толькі па медыцынскіх падставах. З 2026 года мерапрыемствы для юнакоў кругласуткавыя — на базе аздараўляльных лагераў.
У Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій, што цяпер ствараецца, маглі б вынайсці сродак барацьбы з дронамі, лічыць Лукашэнка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


