Адмыслоўцы пацвердзілі цэласнасць падмурка дома ў Віцебску, ля якога дажджы падмылі грунт — МНС

9 чэрвеня, Позірк. Спецыялізаваныя службы абследавалі падвал дома па вул. Шрадэра ў Віцебску, ля якога асеў грунт, і пацвердзілі, што падмурак будынка не пашкоджаны, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Праводзяцца работы па засыпцы катлавана мінералізаваным грунтам і пяском, устаноўцы жалезабетонных пліт для далейшага ўбівання шпунтаў, — паведаміла ведамства. — У вечаровы час падраздзяленнямі МНС арганізаваная ўсталёўка мачтаў асвятлення месца правядзення аварыйна-аднаўленчых работ. Усталяваны каркасны намёт для размяшчэння сітуацыйнага штаба ліквідацыі наступстваў інцыдэнту”.
“На 11:00 [9 чэрвеня] на месцы праводзяцца работы па пракладцы каналізацыйнай трубы, задзейнічаныя 3 адзінкі тэхнікі і 12 чалавек, з іх 3 работнікі МНС. Пасля заканчэння пракладкі трубы будуць праходзіць работы па забіванні шпунтаў. Учора для правядзення рамонтных работ былі задзейнічаны 8 адзінак тэхнікі, 12 чалавек, з іх 1 адзінка тэхнікі і 6 работнікаў МНС”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі МНС, у сувязі з інцыдэнтам было аператыўна праведзенае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім гарвыканкаме.
“Арганізаванае адсяленне жыхароў дома на час правядзення аднаўленчых работ. Псіхолагамі МНС аказвалася неабходная дапамога насельніцтву”, — адзначыла ведамства.
Напярэдадні МНС паведаміла, што ля шматкватэрнага дома па вул. Шрадэра праз моцныя ападкі адбылося “ўсаджванне грунту на месцы правядзення земляных работ па пракладцы каналізацыйнай поліэтыленавай трубы”. Ніхто не пацярпеў.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства


