У Віцебску дажджы падмылі грунт ля шматкватэрнага дома, жыхароў адсяляюць

8 чэрвеня, Позірк. Праз моцныя ападкі ля жылога дома па вул. Шрадэра ў Віцебску здарылася “ўсаджванне грунту на месцы правядзення земляных работ па пракладцы каналізацыйнай поліэтыленавай трубы”, паведаміла 8 чэрвеня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, ніхто не пацярпеў, цэласнасць падмурка дома не парушаная. “У мэтах бяспекі прынятае рашэнне па адсяленні жыхароў дома на час правядзення аднаўленчых работ, арыентавана да 1 сутак. Праводзіцца пакватэрны абход грамадзян, працуюць спецыялісты псіхалагічнай службы МНС”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўлена, што спецыялізаваныя гарадскія службы ачышчаюць пад’езд да месца здарэння. Пасля там будуць выкладзеныя пліты, падсыпаны і ўмацаваны грунт. Стан падмурка кантралюецца.
На месцы здарэння працуюць сем спецыялістаў, задзейнічана чатыры адзінкі тэхнікі (ад МНС — чатыры і адна адпаведна).
Сабраная камісія па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім гарвыканкаме, каб высветліць прычыны здарэння і зрабіць “неабходныя захады па гарантаванні бяспекі людзей”.
Раней МНС паведамляла, што ў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях на 8 чэрвеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз неспрыяльныя з’явы надвор’я. Белгідрамет прагназаваў навальніцы, моцныя дажджы, узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства


