У 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м

29 траўня, Позірк. У 2025 годзе ў Беларусі была выдадзеная 152.171 шэнгенская віза, уключаючы 129.672 шматразовых, 221 візу з абмежаваным тэрытарыяльным дзеяннем. Зафіксавана таксама 3.652 адмовы ў выдачы віз. Такія звесткі апублікавала 28 траўня міграцыйная служба Еўрасаюза.
Праведзены “Позіркам“ аналіз статыстыкі за шэраг папярэдніх гадоў паказвае, што агульная колькасць выдадзеных у Беларусі шэнгенскіх віз рэзка ўпала ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м: з 643.474 да 134.777, або ў 4,8 раза. Мяркуючы па ўсім, гэта было звязана ў першую чаргу з кавіднымі абмежаваннямі.
Аднак, як сведчыць далейшая дынаміка, пасля заканчэння эпідэміі колькасць выдадзеных шэнгенскіх віз не наблізілася да дакавіднага ўзроўню: у 2025 годзе іх было ў 4,2 раза менш, чым у 2019-м. Вырашальную ролю маглі адыграць палітычныя прычыны: спыненне альбо рэзкае скарачэнне выдачы віз консульскімі ўстановамі краін ЕС у Беларусі.
Найбольш правальным стаў 2021 год, калі яшчэ захоўваліся пэўныя кавідныя абмежаванні. Тады за год у Беларусі было выдадзена 57.485 шэнгенскіх віз.


- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску прадаюцца расійскія кішэнныя календары на 2027 год з указаннем святочных дзён у РФ (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
