АПК заклікаў галасаваць на выбарах у КР, апублікаваная інструкцыя для выбаршчыкаў

12 траўня, Позірк. Прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) 4-га склікання заклікаў беларусаў 12 траўня Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
“Перамены не адбываюцца самі па сабе, яны патрабуюць сістэмнай падрыхтоўкі і моцных інстытутаў, а выбары ў КР — адзін з найважнейшых этапаў на гэтым шляху“, — заяўляецца ў телеграм-канале АПК.
Падкрэсліваецца, што выбары і “абраны прадстаўнічы орган“ — “база дэмакратыі”.
Без Каардынацыйнай рады “агульная сістэма інстытутаў“, у якую таксама ўваходзяць офіс Святланы Ціханоўскай і АПК, “не зможа працаваць максімальна эфектыўна“, адзначаецца ў заяве.
“Ваш удзел у выбарах Каардынацыйнай рады стварае неабходную легітымнасць для ўсёй сістэмы нашых дэмакратычных сіл і праактыўных дзеянняў у інтарэсах Беларусі і беларускага грамадства на міжнароднай арэне“, — падкрэслівае АПК.
Адзначаецца, што для АПК Каардынацыйная рада — “стратэгічны партнёр і гарант таго, што голас беларусаў будзе ўлічвацца пры прыняцці ключавых палітычных рашэнняў“.
“Самі выбары — гэта не проста тэхнічны працэс. Гэта магчымасць для беларускага грамадства вярнуць сабе права голасу і рэальна ўплываць на палітычны парадак дня. Адначасова гэта наша агульная падрыхтоўка да моманту транзіту ўлады, калі кожны крок павінен быць легітымным і мець падтрымку грамадства, — гаворыцца ў заяве. — Рэжым баіцца гэтых выбараў і нашай арганізаванасці, таму што дыктатура можа трымацца толькі на падзеле грамадства. Будаўніцтва ўстойлівых інстытутаў, якія немагчыма купіць або запалохаць, стварае сілу, з якой немагчыма не лічыцца. Ваша воля, выяўленая праз галасаванне, — лепшы доказ таго, што беларускае грамадства з’яўляецца суб’ектам, а не аб’ектам, чый лёс вырашаюць іншыя“.
Выбары ў КР павінны былі пачацца 11 траўня ў 22:00, аднак былі сарваныя праз магутную DDoS-атаку.
Паўнавартасна працэс выбараў стартаваў 12 траўня ў 12:00. У сувязі з гэтым выбаркам КР прапанаваў падоўжыць перыяд галасавання, які першапачаткова павінен быў завяршыцца 17 траўня ў 23:59.
Прагаласаваць можна на платформе, створанай камандай ІТ-спецыяліста Паўла Лібера. Інструкцыя для ўдзелу ў выбарах апублікаваная ў телеграм-канале АПК.
Адрас платформы ў інтэрнэце трымаўся ў сакрэце з меркаванняў бяспекі.
Плануецца запоўніць 80 месцаў. Зарэгістраваныя 174 кандыдаты, якія ўвайшлі ў дзевяць выбарчых спісаў.
За верыфікацыю выбаршчыкаў (праверку пашпартных дадзеных, фота і інш.) будзе адказваць кампанія Sumsub, якая прайшла дадатковую праверку каманды Лібера.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



