“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаныя шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду

23 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі рашэннем ад 16 красавіка прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” шэсць выбарчых спісаў, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду (КР), вынікае з абноўленых даных на сайце МУС.
“Фарміраваннямі прызнаныя” блокі “Ваш Голас” (лідар — Андрэй Колас, усяго 19 чалавек), “Наступ” (Лізавета Пракопчык, 13), “Хопіць баяцца!” (Таццяна Мартынава, 13), “Аб’яднаная грамадзянская платформа” (Мікалай Казлоў, 22), рух “Воля” (Мікіта Забуга, 28), “Беларусы дзеянні” (Юрый Зянковіч, 12).
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС 397 пазіцый.
Раней паведамлялася, што на выбарах у КР 4-га склікання зарэгістравана 174 кандыдаты з заяўленых дзевяці выбарчых спісаў.
Акрамя згаданых кааліцый, у выбарах будуць удзельнічаць блокі “Еўрапейскі выбар“ — 17 чалавек (лідар — Валерый Мацкевіч), “ЗАКОН і правапарадак“ — 12 (Сяргей Макар) і Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду” — 38 (Павел Латушка, Юрась Губарэвіч).
Выбары адбудуцца з 11 па 17 траўня 2026 года. Плануецца запоўніць 80 месцаў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСыход пакупнікоў з ЕС "вельмі істотна" паўплываў на збор дзікарослых ягад у Беларусі — намесніца кіраўніка БелкаапсаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым паўгоддзі Белкаапсаюз закупіў у насельніцтва сельгаспрадукцыі на 200 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


