Жыхар Слоніма прысуджаны да 15 гадоў за забойства сужыцелькі

13 красавіка, Позірк. Следчы камітэт паведаміў 13 красавіка аб устанаўленні абставінаў забойства з асаблівай жорсткасцю 48-гадовай жыхаркі Слоніма (Гродзенская вобласць).
Адзначаецца, што 10 лютага гэтага года 40-гадовы жыхар раённага цэнтра “ў кампаніі сваіх знаёмых і сужыцелькі ўжываў алкаголь”, пазней паміж жанчынай і абвінавачаным узнік канфлікт на глебе рэўнасці, які “перарос у бойку”.
Мужчына “схапіў ножку ад зэдліка і стаў наносіць удары па галаве і розных частках цела пацярпелай”, гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак СК, мужчына нанёс ахвяры не менш за 28 удараў, у тым ліку “рукамі і нагамі”. Пасля гэтага ён “накіраваўся спаць, а да раніцы наступнага дня ахвяра знаходзілася ў свядомасці і прасіла аб дапамозе”.
“Калі стала ясна, што жанчына не падае прыкмет жыцця, сябры звярнуліся ў міліцыю”, — адзначае ведамства.
Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць жанчыны наступіла з прычыны “тупой спалучанай траўмы галавы, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў, якая ўскладнілася траўматычным шокам”.
Экспертызай устаноўлена, што ў момант здзяйснення злачынства фігурант “мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі”.
Гродзенскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) і прыгаварыў да 15 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд уступіў у законную сілу.
У 2025 годзе за “злачынствы супраць жыцця і здароўя” асуджана 1.713 чалавек (у 2024-м — 1.974). З іх паводле арт. 139 КК аб забойстве — 138 (174), паводле арт. 147 аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання — 479 (519), паводле арт. 149 аб менш цяжкім пашкоджанні — 293 (344), паводле арт. 153 аб лёгкім пашкоджанні — 276 (328).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 11 дзён запар фіксуе больш спробаў незаконнага пераходу мяжы, чым іншыя суседнія з Беларуссю краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі вырасла да 118 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловая прадукцыя ад пачатку 2026 года падаражэла на 2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



