Мінск 15:03

Долар, еўра і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

13 красавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 красавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8414 рубля (-0,54%; -0,0155), еўра — да 3,3215 (-0,71%; -0,0237), юаня — да 4,1757 за 10 (-0,87%; -0,0365).

Расійскі рубель падаражэў да 3,749 за 100 (+0,24%; +0,009).

На мінулым працоўным тыдні (6–10 красавіка) каціроўка долара знізілася на 2,71% (з 2,9364 да 2,8569), еўра — на 1,09% (з 3,3819 да 3,3452), юаня — на 2,2% (з 4,307 да 4,2122 за 10); расійскага рубля — вырасла на 0,59% (з 3,7179 да 3,74 за 100).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: