Забарона на наведванне лясоў уведзеная ў трох раёнах Беларусі, абмежаванне — у 13

13 красавіка, Позірк. У Пухавіцкім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Магілёўскім раёне ўведзеная забарона на наведванне лясоў, вынікае з актуальнай інтэрактыўнай мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 13 раёнах — у асноўным на захадзе краіны — наведванне лясоў абмежаванае. У Гродзенскай вобласці гэта Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Мастоўскі, Ашмянскі, Свіслацкі, Смаргонскі і Шчучынскі раёны; Брэсцкай — Жабінкаўскі, Кобрынскі і Пружанскі; Віцебскай — Верхнядзвінскі; Мінскай — Слуцкі.
10 красавіка начальнік цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Максім Клачко паведаміў, што сёлета падраздзяленнямі ведамства зафіксаваныя прыродныя пажары: тарфяныя — 3, лясныя — 81, травы і кустоў — 2.283.
У выніку пажараў у экасістэмах ад пачатку года загінула тры чалавекі.

- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 11 дзён запар фіксуе больш спробаў незаконнага пераходу мяжы, чым іншыя суседнія з Беларуссю краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі вырасла да 118 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловая прадукцыя ад пачатку 2026 года падаражэла на 2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы "БелДжы" на рынку РФ за тры месяцы выраслі ў 2,1 разы ў гадавым выражэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


