Знойдзена цела гродзенскага падлетка, які знік тры дні таму па дарозе ў школу

12 красавіка, Позірк. Аб выяўленні цела 16-гадовага Ягора Панкратава паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Цела знойдзена 12 красавіка “ў лясным масіве”. Адзначаецца, што крымінальная прычына смерці падлетка “не разглядаецца”.
Аб знікненні Панкратава паведамлялася напярэдадні.
Паводле даных абласнога УУС, 9 красавіка ў 13:15 ён “пайшоў з дому па вуліцы Вялікая Альшанка ў школу”, аднак “да ўстановы адукацыі хлопец так і не дайшоў”.
Удакладнялася, што пры сабе падлетак меў “мабільны тэлефон, але без сім-карты”.
У 2025 годзе ад знешніх прычын загінула 110 дзяцей, паведаміла на прэс-канферэнцыі 17 лютага ў Мінску старшы пракурор упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Аксана Кірэйчык.
Для параўнання: у 2024 годзе ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей. Такім чынам, за год паказчык знізіўся на 12,7%.
Гл. таксама:
У Ельску загінула 12-гадовая дзяўчынка — прымала ванну з падлучаным да сеткі тэлефонам
У Брэсце загінуў падлетак — меркавана зваліўся з вялікай вышыні, у сацсетках паведамляюць пра суіцыд
У Барысаве загінуў васьмікласнік, які ўпаў з даху шматпавярховіка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года найбольш падаражэлі паездкі на прыгарадных аўтобусах, гарадскім транспарце і перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з лістапада мінулага года колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



