Мінск 20:03

МНС паведаміла пра выратаванне мужчыны ў Пінску — ён “звісаў з балкона” на дзявятым паверсе

Фота: МНС

12 красавіка, Позірк. Пра выратаванне мужчыны ў Пінску (Брэсцкая вобласць) паведаміла 12 красавіка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Выратавальная аперацыя разгарнулася ўчора ўвечары на вуліцы Чырвонаармейскай”, — адзначае ведамства.

Відавочцы паведамілі ў МНС, што “з акна балкона шматпавярховага дома звісае мужчына і яму патрабуецца дапамога”.

Паведамляецца, што да месца выкліку “неадкладна выехалі падраздзяленні МНС”. “Па прыбыцці высветлілася, што мужчына ўтрымліваецца за падваконне і адліў на ўзроўні дзевятага паверха”, — удакладняе ведамства.

Адзначаецца, што пры дапамозе аўталесвіцы мужчыну “спусцілі ўніз і перадалі медыкам”.

Падзяліцца: