Лукашэнка заявіў пра неабходнасць “нараджаць людзей”, каб у краіне працавалі свае грамадзяне, а “не з КНДР”

12 красавіка, Позірк. На неабходнасць забяспечыць аграрыяў жыллём звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 12 красавіка з нагоды Вялікадня царкву Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць).
“Трэба будаваць жыллё для іх, арэнднае жыллё, каб яны нараджалі людзей. Каб свае людзі працавалі, а не з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Хоць там вельмі працавітыя людзі. Я, калі пабываў там, думаю: калі б мы так працавалі, мы б праблем не мелі. Але зямелькі ў іх… 85% горы, 15% толькі прыдатных для вырошчвання зямель. Таму там кожны кавалак апрацаваны”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Лукашэнка рэгулярна заклікае жанчын больш нараджаць на фоне скарачэння насельніцтва ў Беларусі і хранічнага дэфіцыту работнікаў.
Дэмаграфічная сітуацыя ў краіне пагоршылася пасля падзей 2020 года, якія выклікалі масавы ад’езд грамадзян за мяжу.
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2026 года склала 9 млн 56 тыс. 80 чалавек — на 1 млн 154 тыс. 323 менш, чым на аналагічную дату 1995 года (10 млн 210 тыс. 403; -11,3%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Гарадское насельніцтва скарацілася за 30 гадоў на 0,4% (з 7 млн 182 тыс. 690 да 7 млн 157 тыс. 309), сельскае — у 1,7 раза (з 3 млн 278 тыс. 177 да 1 млн 898 тыс. 771).
Такім чынам за гады кіравання Лукашэнкі (з 1994 года) насельніцтва Беларусі зменшылася амаль на 1,2 млн.
Візіт Лукашэнкі ў КНДР праходзіў 25–26 сакавіка.
26 сакавіка па выніках перамоў са старшынёй Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі "супрацоўніцтва ў тройцы Беларусь — Расія — КНДР"
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года найбольш падаражэлі паездкі на прыгарадных аўтобусах, гарадскім транспарце і перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з лістапада мінулага года колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



