Мінск 13:36

У Барысаве на пілараме загінуў рабочы — яго прыціснула бервяном

Відэа: СК Стоп-кадр: “Позірк”

10 красавіка, Позірк. Пра гібель на пілараме ў Барысаве (Мінская вобласць) 34-гадовага мясцовага жыхара паведаміў 10 красавіка Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 9 красавіка загінулы працаваў на стужачным станку для распілоўкі драўніны на прыватнай пілараме на вул. Вайнрубаў. “У нейкі момант ён увайшоў у рабочую зону станка, парушыўшы правілы тэхнікі бяспекі, пасля чаго бервяно, якое скацілася, прыціснула мужчыну”, — паведаміў СК, адзначыўшы, што “медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі яго смерць”.

“На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і прадстаўнікоў Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Заяўляецца, што “ўсе абставіны здарэння, а таксама прычыны і ўмовы, якія прывялі да смяротнага траўмавання рабочага, будуць устаноўленыя”.

Падзяліцца: