Інфляцыя ў сакавіку склала 0,6%, з пачатку года цэны выраслі на 1,6% — Белстат
10 красавіка, Позірк. Спажывецкія цэны ў сакавіку 2026 года выраслі на 0,6%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
З пачатку года цэны выраслі на 1,6%.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.
Гадавы прырост не павінен перавышаць 7%, што закладзена і ў шэрагу найважнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.
У студзені цэны не павінны былі вырасці больш чым на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (фактычна +0,5%), у лютым (з нарастаючым вынікам) — не больш чым на 2% (+1%), у сакавіку — на 2,5% (+1,6%).
Далей: красавік — 3,1%, травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



