Рассельгаснагляд не пусціў у Беларусь 700 кг пшанічнай мукі
9 красавіка, Позірк. Аб спыненні вывазу з Расіі ў Беларусь 700 кг мукі пшанічнай паведаміла 9 красавіка Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што транспартны сродак рухаўся з Масквы ў Гродзенскую вобласць, а прычынай, як звычайна, стала адсутнасць фітасанітарных сертыфікатаў.
Нягледзячы на тое, што лабараторная фітасанітарная экспертыза не выявіла ў адабраных узорах шкодных каранцінных арганізмаў, далейшае перамяшчэнне грузу на тэрыторыю Беларусі было спынена. Аўтамашына вернутая ў Маскву да месца адгрузкі.
Паведамляецца, што перавозчык (грамадзянства не называецца) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У апошні час выпадкі вяртання харчовай і іншай прадукцыі з расійска-беларускай мяжы да месца адгрузкі ў сувязі з адсутнасцю фітасанітарных сертыфікатаў набылі рэгулярны характар.
7 красавіка Рассельгаснагляд паведаміў, што не даў вывезці ў Беларусь 18,5 тоны белакачаннай капусты, 4 тыс. цыбулін кветкавых культур і 700 кг арэхаў макадамія.
У сакавіку да месца адгрузкі было вернута не менш за тры машыны з плодаагародніннай прадукцыяй, якія накіроўваліся ў Беларусь, а таксама аўтамабіль з сухафруктамі і арэхамі.
Пры гэтым фітасанітарныя экспертызы не выяўляюць ва ўзорах прадукцыі шкодных каранцінных арганізмаў, у сувязі з чым яна не знішчаецца, а адпраўляецца назад да месцаў адгрузкі. Перавозчыкі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



