Мінск 16:59

Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 9 красавіка

Фота: unsplash.com

9 красавіка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 красавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8894 рубля (-0,37%; -0,0106), еўра — да 3,3668 (-0,59%; -0,0199), юаня — да 4,2513 за 10 (-0,62%; -0,0264).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7377 за 100 (+0,15%; +0,0057).

На мінулым працоўным тыдні (30 сакавіка — 3 красавіка) каціроўка долара знізілася на 0,58% (з 2,9535 да 2,9364), еўра — на 0,56% (з 3,4008 да 3,3819); расійскага рубля — вырасла на 1,38% (з 3,6674 да 3,7179 за 100), юаня — на 0,18% (з 4,2991 да 4,307 за 10).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: