Мінск 12:55

У жылым раёне “Мінск-Свет” гарыць дом, які будуецца

Фота: "Анлайнер"

9 красавіка, Позірк. Аб загаранні даху будынка на вуліцы Левіна ў Мінску паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Супрацоўнікі МНС адправіліся на месца пажару, гаворыцца ў паведамленні.

Вуліца Левіна знаходзіцца ў жылым раёне “Мінск-Свет”. СМІ і тэлеграм-каналы паведамляюць, што гарыць адзін са шматкватэрных дамоў.

Брыгады МНС ужо прыбылі на месца здарэння.

Гл. таксама:

З пачатку года ў Беларусі здарылася звыш 2,5 тыс. пажараў, у іх загінула 246 чалавек

Лукашэнка ўвязаў праблему даўгабудаў у “Мінск-Свеце” з далейшай працай у Беларусі кампаніі братоў Карычаў

Падзяліцца: