Мінск 15:56

Грамадзянка Германіі спрабавала ўехаць у Беларусь з Польшчы на ​​абвешчаным у вышук аўтамабілі

Фота: Памежная ахова Польшчы

8 красавіка, Позірк. Польшча не прапусціла ў Беларусь грамадзянку Германіі на новым аўтамабілі “Аўдзі”, паведаміў 8 красавіка Надбужанскі аддзел польскай Памежнай аховы.

Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага падраздзялення ведамства, 25-гадовая кіроўца мела намер перасекчы мяжу ў пункце пропуску Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст).

Памежнікі высветлілі, што аўтамабіль “Аўдзі А6” 2026 года выпуску коштам 270 тыс. злотых (каля 63,5 тыс. еўра), за стырном якога была жанчына, у Германіі абвешчаны ў вышук.

Памежнікі Літвы не дазволілі перагнаць у Беларусь пазадарожнік з базы вышуку Інтэрпола

19 лютага, Позірк. Літоўскія памежнікі затрымалі пазадарожнік BMW G5X з нямецкай рэгістрацыяй, які планавалася перагнаць у Беларусь, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы. Паводле інфармацыі ведамства, транспартны сродак у ноч на 16 лютага прыбыў у пункт пропуску Шальчынінкай (з …
Падзяліцца: