Завод “БелДжы” ў першым квартале выпусціў на 7,8% больш аўтамабіляў, чым за той жа леташні перыяд

8 красавіка, Позірк. Завод “БелДжы” ў першым квартале 2026 года вырабіў 22.359 аўтамабіляў — на 7,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га, сведчаць даныя прэс-службы Савета міністраў.
На экспарт пастаўлена 15.492 аўтамабіляў (+37,7% у гадавым вымярэнні) на суму 251,9 млн долараў.
На ўнутраным рынку прададзена 8.612 адзінак (+30%), у тым ліку на новых відах энергіі — 3.006.
У студзені — сакавіку гэтага года завод вырабляў чатыры мадэлі пад брэндам Belgee і шэсць мадэляў пад брэндам Geely, у тым ліку тры мадэлі на новых відах энергіі.
Раней “БАА-Кансалт” — даччынае прадпрыемства Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі — паведаміла, што ў сакавіку 2026 года ў Беларусі рэалізавана 5,7 тыс. новых легкавых аўтамабіляў — на 38% больш, чым у лютым. Лідарам рынку застаецца завод “БелДжы” (Geely) — 3,2 тыс. аўто.
Завод “БелДжы” быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Цяпер яго акцыянерамі з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.


- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

