Латушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека

8 красавіка, Позірк. На працягу дзесяцігоддзяў народ Беларусі жыве ў сістэме, дзе “роўнасць сістэматычна адмаўляецца, дыскрымінацыя інстытуцыяналізаваная, а рэпрэсіі на глебе дыскрымінацыі выкарыстоўваюцца як інструмент кіравання”, заявіў 8 красавіка ў Варшаве намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і дэлегат Каардынацыйнай рады (КР) Павел Латушка.
Палітык выступіў на канферэнцыі “Укараненне еўрапейскіх прынцыпаў недыскрымінацыі ў палітыку і практыку беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці”, арганізаванай у рамках сумеснай праграмы Еўрасаюза і Савета Еўропы “Партнёрства для належнага кіравання”.
На думку Латушкі, пры падтрымцы партнёраў “маецца шанц пабудаваць дэмакратычную Беларусь, дзе заканадаўства, дзяржаўная палітыка і інстытуты будуць цалкам падзяляць еўрапейскія стандарты ў галіне правоў чалавека”.
“Першыя цагліны ў гэты падмурак ужо закладзеныя: беларускія дэмакратычныя сілы — офіс Святланы Ціханоўскай, АПК і КР — ухвалілі сумесную дэкларацыю, якая замацоўвае прынцыпы роўнасці і недыскрымінацыі як аснову для будучых рэформ, — адзначыў палітык. — Мы актыўна пераймаем еўрапейскія каштоўнасці і падыходы, праходзячы навучанне ў рамках Савета Еўропы для ўкаранення найлепшых практык у нашу паўсядзённую дзейнасць. Наша мэта — грамадства і інстытуты, заснаваныя на годнасці, роўнасці, інклюзіўнасці і вяршэнстве закона”.
“Падсправаздачнасць застаецца ў аснове нашай дзейнасці. Мы перакананыя, што без справядлівасці не можа быць сапраўдных перамен, а без адказнасці дыскрымінацыя будзе ўзнаўляцца зноў. Мы робім усё магчымае, каб вінаватыя ў палітычна матываваных пераследах і злачынствах супраць чалавечнасці былі прыцягнутыя да адказнасці праз сумленныя міжнародныя і нацыянальныя механізмы. Гэта неабходна для аднаўлення справядлівасці, даверу і забеспячэння новага шляху для свабоднай, дэмакратычнай і справядлівай Беларусі”, — падсумаваў Латушка.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Лёс Мадуры стаў сур'ёзным ударам для Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



