У Мінскай вобласці службовых асоб падазраюць у продажы больш за 1 тыс. т чужога насення і прысабечванні сродкаў

7 красавіка, Позірк. У Мінскай вобласці распачатая крымінальная справа за “крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі групай асоб з папярэдняй змовы ў асабліва буйным памеры”, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле сцвярджэння ведамства, “група з васьмі службовых асоб некалькіх буйных прадпрыемстваў” са жніўня па лістапад 2025 года “прыняла на захоўванне больш за тысячу тон насення рапсу, які прадала іншаму суб’екту гаспадарання”. “Атрыманыя грашовыя сродкі абнаявілі, у тым ліку праз замежныя фірмы, і падзялілі паміж сабой”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што нанесеная гэтымі дзеяннямі шкода перавысіла 1,5 млн рублёў. Фігурантам справы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
7 красавіка стала вядома, што ў перыяд “актыўнай стадыі пасяўной кампаніі” міліцыя выявіла 67 злачынстваў, большасць з якіх “звязана з крадзяжамі”.
26 сакавіка МУС паведаміла, што падчас “падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі” супрацоўнікі міліцыі выявілі 27 злачынстваў. Паводле звестак ведамства, у кожным раёне сфармаваныя мабільныя групы, якія штодзень, у тым ліку ў начны час, “правяраюць захаванасць маёмасці”.
Пра тое, што найбольш схільная да карупцыйных з’яў у Беларусі з’яўляецца сфера сельскай гаспадаркі, у якой здзяйсняецца прыкладна кожнае пятае адпаведнае злачынства, заявіў у інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу летась у снежні старшы пракурор па асаблівых даручэннях Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Арцём Ігнаценка.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Лёс Мадуры стаў сур'ёзным ударам для Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



