У Бранскай вобласці асуджаны беларус, які арганізаваў незаконны ўезд у РФ грамадзяніну Украіны

7 красавіка, Позірк. За арганізацыю незаконнага ўезду ў РФ грамадзяніна Украіны ў Бранскай вобласці асуджаны беларус, паведамляе аб’яднаная прэс-служба судоў агульнай юрысдыкцыі гэтага расійскага рэгіёну.
Адзначаецца, што суд Краснагорскага раёна прызнаў грамадзяніна Беларусі вінаватым паводле ч. 1 арт. 322.1 КК РФ (арганізацыя незаконнага ўезду ў Расийскую Федэрацыю замежнага грамадзяніна).
Заяўляецца, што фігурант справы “з карыслівых меркаванняў” арганізаваў украінцу незаконны ўезд з Беларусі ў РФ “у абыход устаноўленых для грамадзян Украіны месцаў перасячэння дзяржаўнай мяжы”.
Паводле матэрыялаў справы, беларус і ўкраінец “селі ў таксі, каб дабрацца да раённага цэнтра”, аднак былі спыненыя супрацоўнікамі Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Бранскай вобласці.
Грамадзяніну Беларусі прызначана “больш мяккае пакаранне, чым прадугледжана за дадзенае злачынства з ужываннем арт. 64 КК РФ (наяўнасць выключных абставінаў)”. Мужчына асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Лёс Мадуры стаў сур'ёзным ударам для Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


