Мінск 21:40

Ціханоўская: Лёс Мадуры стаў сур’ёзным ударам для Лукашэнкі

Фота: Офіс дэмакратычных сіл у Празе

7 красавіка, Позірк. Лёс прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры з’яўляецца напамінам, што “ніводная дыктатура не вечная”, яго арышт амерыканскімі вайскоўцамі стаў “сур’ёзным ударам” для Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да ўдзельнікаў публічнай дыскусіі “Як разарваць кола дыктатур у Мінску і Каракасе: жаночае лідарства і роля ЗША”.

Мерапрыемства прайшло 7 красавіка ў Англа-амерыканскім універсітэце ў Празе.

На думку Ціханоўскай, Лукашэнка “разумее”, што яго можа чакаць лёс Мадуры.

Усе дыктатуры, падкрэсліла палітык, “бурацца, калі гэтага ніхто не чакае”: “Мы часта не ведаем, як і калі гэта адбудзецца, але павінны быць гатовыя і набліжаць гэты момант. Так, дыктатуры таксама развіваюцца і адаптуюцца. Яны вучацца адзін у аднаго — як Чавес і Мадура вучыліся ў Лукашэнкі і наадварот”.

“Мы, як рухі за свабоду, таксама павінны вучыцца адно ў аднаго. І ўмацоўваць адно аднаго, разам супрацьстаяючы дыктатарам”, — дадала дэмлідар, адзначыўшы, што перш за ўсё варта вучыцца ва Украіны, якая змагаецца за свабоду, дэмакратыю і каштоўнасці, якія “ўсім настолькі дарагія”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: