Мінск 21:16

МАРГ выявіў на БЧ парушэнні ў продажы квіткоў

7 красавіка, Позірк. Не прадугледжаныя законам “абмежаванні на колькасць месцаў, даступных для продажу ад/да прамежкавых станцый”, а таксама “скарачэнне тэрмінаў папярэдняга продажу квіткоў у параўнанні з устаноўленымі заканадаўствам” выявіла на Беларускай чыгунцы (БЧ) Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), паведамляе прэс-служба ведамства.

У прыватнасці, як адзначаецца, “пры наяўнасці ў продажы за 45 сутак да адпраўлення цягніка квіткоў на цягнік Мінск — Гомель да канчатковай станцыі прызначэння Гомель да прамежкавай станцыі Бабруйск квіткі ў продажы адсутнічалі альбо з’яўляліся за суткі і менш да адпраўлення цягніка”.

У сувязі з выяўленымі парушэннямі МАРГ выдаў БЧ папярэджанне, згодна з якім уведзеныя абмежаванні павінны быць адмененыя.

Гл. таксама:

З-за пазапланавага рамонту цягнікі бізнес-класа будуць замененыя вагонамі лакаматыўнай цягі

БЧ паведаміла пра вяртанне на маршруты польскіх цягнікоў

Беларуская чыгунка пакуль не збіраецца ўводзіць сістэму кампенсацый за спазненне цягнікоў

Падзяліцца: