Беларусь зацікаўленая ў “паглыбленні шматпланавага ўзаемадзеяння” з В’етнамам, заяўляе Лукашэнка

7 красавіка, Позірк. “Якаснаму пашырэнню кантактаў” паміж Беларуссю і В’етнамам садзейнічае “ўсталяванне паміж дзвюма краінамі стратэгічнага партнёрства”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 7 красавіка генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі гэтай краіны То Лама з абраннем на пасаду в’етнамскага прэзідэнта.
“Перакананы, што пад вашым кіраўніцтвам краіна будзе ўпэўнена рухацца па шляху прагрэсу, а сувязі паміж Мінскам і Ханоем працягнуць умацоўвацца на карысць нашых сяброўскіх народаў”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Адзначаецца, што Мінск зацікаўлены ў “далейшым паглыбленні шматпланавага ўзаемадзеяння”. Гэтаму, паводле слоў Лукашэнкі, мае садзейнічаць “узгадненне і падпісанне Дарожнай карты па развіцці двухбаковай супрацы на 2026–2028 гады”.
6 красавіка Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што амбасадар у В’етнаме Уладзімір Баравікоў сустрэўся з намеснікам кіраўніка в’етнамскага знешнепалітычнага ведамства Ле Тхі Тху Ханг.
“Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага нададзеная рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на найвышэйшым узроўні, з улікам вываду стасункаў на новы этап стратэгічнага партнёрства. Абмеркаваны графік будучых мерапрыемстваў”, — гаварылася ў паведамленні.
То Лам наведваў Беларусь напрыканцы вясны 2025 года. Лукашэнка назваў яго прыезд “яркім сімвалам непарушнага беларуска-в’етнамскага сяброўства”. На сустрэчы 12 траўня ў Мінску палітык заявіў госцю пра гатоўнасць аднавіць пастаўкі прадукцыі вайскова-прамысловага комплексу Беларусі ў В’етнам.
У снежні таго ж года В’етнам наведваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Падчас візіту чыноўнік заявіў, што супраца ў сферы бяспекі “стала сапраўдным драйверам беларуска-в’етнамскіх стасункаў, у тым ліку гандлёва-эканамічных”.
Беларуская дэлегацыя тады наведала шэраг в’етнамскіх прадпрыемстваў.
Вальфовіч адзначаў, што ўзаемны тавараабарот паміж Беларуссю і В’етнамам па выніках 2024 года склаў амаль 245 млн долараў. У 2021 годзе (апошнія даныя на сайце амбасады Беларусі ў гэтай краіне ў Паўднёва-Усходняй Азіі) ён быў на ўзроўні 200,3 млн долараў, з якіх на беларускі экспарт прыпала 92,9 млн, на в’етнамскія пастаўкі — 107,4 млн. Такім чынам, паводле інфармацыі беларускага боку, двухбаковы гандаль за тры гады вырас амаль на 45 млн долараў (+22,3%).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваІнфармацыя больш як пра траціну тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступіла з космасу — НАН БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаПа выніках двух месяцаў Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года краіны ЕС зафіксавалі ў 5 разоў менш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за той жа перыяд 2025-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



