Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 7 красавіка

7 красавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 красавіка 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,9193 рубля (-0,16%; -0,0048), еўра — да 3,3609 (-0,25%; -0,0084), юаня — да 4,271 за 10 (-0,15%; -0,0066).
Расійскі рубель падаражэў да 3,7366 за 100 (+0,05%; +0,0017).
На мінулым працоўным тыдні (30 сакавіка — 3 красавіка) каціроўка долара знізілася на 0,58% (з 2,9535 да 2,9364), еўра — на 0,56% (з 3,4008 да 3,3819); расійскага рубля — вырасла на 1,38% (з 3,6674 да 3,7179 за 100), юаня — на 0,18% (з 4,2991 да 4,307 за 10).
За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваІнфармацыя больш як пра траціну тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступіла з космасу — НАН БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства



