Лукашэнка раскрытыкаваў працу біятэхналагічнай карпарацыі

7 красавіка, Позірк. Мэтавыя паказчыкі вытворчай праграмы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) не дасягнутыя, захоўваецца востры дэфіцыт абаротных сродкаў, заявіў на профільнай нарадзе 7 красавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, спікер, як паведамляе яго прэс-служба, нагадаў, што падчас запуску БНБК у лістападзе 2022 года гаворка ішла пра “велізарныя перспектывы” гэтага навукова-вытворчага кластара.
“Планавалася, што прэміяльныя камбікармы, прэміксы, вітаміны, амінакіслоты не толькі вывядуць на новы ўзровень айчынны аграрны комплекс, але і стануць салідным пунктам экспарту, будуць прыносіць краіне валюту”, — адзначыў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, карпарацыя атрымала істотную падтрымку з боку дзяржавы: “Гэта і прэферэнцыі па выплаце падаткаў, і гарантыі ўрада па крэдытах, і асаблівы парадак паказу курсавых розніц. У статутны фонд прадпрыемства ўнеслі бюджэтныя сродкі ў памеры 226 мільёнаў рублёў. Толькі льготных урадавых крэдытаў Кітайскай Народнай Рэспублікі прыцягнулі каля 600 мільёнаў долараў”.
Палітык канстатаваў, што для паспяховага старту і нармальнага развіцця БНБК было зроблена “ўсё і нават больш”, а значыць, дзяржава мае права патрабаваць вынікі. “З прадстаўленых матэрыялаў вынікае, што гэтых вынікаў, на жаль, няма. Хоць заробак атрымліваеце спраўна — амаль на 16% большы за сярэднеабласны ўзровень”, — дадаў ён.
Да гэтае пары, адзначыў спікер, на поўную загрузку магутнасцей біяхімічнай і камбікормавай вытворчасцей “так і не выйшлі”.
Лукашэнка нагадаў, што першаму віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову раней было персанальна даручана рэалізаваць “праект БНБК-3”, прыцягнуць для гэтага прамыя кітайскія інвестыцыі. “Ліміт падтрымкі гэтага прадпрыемства за кошт бюджэту даўно вычарпаны”, — сказаў ён.
На нарадзе па пытаннях развіцця БНБК 19 снежня 2023 года Лукашэнка заявіў пра “істотныя недапрацоўкі і праблемы па загрузцы магутнасцяў” вытворчасці і запатрабаваў ад урада прадставіць “дакладны алгарытм выпраўлення ўсіх існых недапрацовак, забеспячэння фінансавай устойлівасці ў працы прадпрыемства”.
Наведваючы БНБК 4 лістапада 2022 года, калі вытворчасць афіцыйна пачала працаваць, Лукашэнка назваў карпарацыю “знакавым праектам па глыбокай перапрацоўцы збожжа з атрыманнем незаменных амінакіслот”, а прадукцыю — “без перабольшання сапраўднымі аграненымі дыяментамі”.
ЗАТ “Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя” створаная ў адпаведнасці з указам № 300 ад 8 жніўня 2016 года. БНБК рэалізуе інвестыцыйны праект па арганізацыі “высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла”, мэтай якога з’яўляецца “арганізацыя глыбокай перапрацоўкі збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот для вытворчасці камбікармоў і прэміксаў”.
Прадпрыемства ўзначальвае Данііл Урыцкі — збеглы экс-прэм’ер Кыргызстана Даніяр Усенаў, які змяніў імя і прозвішча і атрымаў беларускае грамадзянства.
Снапкоў зараз прадстаўляе дзяржаву ў пяці суб’ектах гаспадарання. Акрамя біятэхналагічнай карпарацыі гэта “Беларуськалій”, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу і “Беларусбанк” (усе маюць статус адкрытых акцыянерных таварыстваў).
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаПа выніках двух месяцаў Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года краіны ЕС зафіксавалі ў 5 разоў менш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за той жа перыяд 2025-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


