РФ выкарыстоўвае ў тым ліку Беларусь для забеспячэння пралёту дронаў, заяўляе спікер камандавання Паветраных сіл Украіны

7 красавіка, Позірк. Расійскія войскі выкарыстоўваюць у тым ліку паветраную прастору Беларусі для забеспячэння пралёту сваіх ударных беспілотнікаў, заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона начальнік упраўлення камунікацый камандавання Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат.
“Праціўнік для пралётаў выкарыстоўвае тэрыторыю Малдовы, непрызнанага Прыднястроўя, Румыніі і Беларусі, у прыватнасці, гэта ўжо факт, які застаецца фактам, — цытуе спікера ПС УСУ агенцтва “РБК-Украіна”. — Мы неаднаразова паведамлялі пра тое, што расійскія дроны нават не праз тэрыторыю Украіны накіроўваюцца, абыходзячы патэнцыйныя зоны паражэння нашых сродкаў”.
Ігнат выказаў меркаванне, што “пэўныя вышкі, рэтранслятары” ў Беларусі могуць “дапамагаць праціўніку кіраваць сваімі сродкамі”.
“Мы часта бачылі пралёт дронаў адзін за адным у нашы заходнія вобласці наўпрост уздоўж мяжы з Беларуссю. Для таго каб зрабіць іх больш устойлівымі да вываду з ладу РЭБ, каб больш сродкаў магло далятаць, праціўнік, верагодна, можа выкарыстоўваць дапамогу, уласна, суседняй дзяржавы, каб дроны даляталі бесперашкодна”, — сказаў ён.
Спікер ПС УСУ падкрэсліў, што не ведае, якія менавіта пункты кіравання знаходзяцца ў Беларусі, дадаўшы, што “ўкраінская выведка, верагодна, ведае больш”.
26 снежня 2025 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што РФ выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для “абыходу ўкраінскай сістэмы перахопу” і нанясення ўдараў дронамі “Шахед”. Са спасылкай на звесткі выведкі ён паведаміў, што “ў прыгранічных населеных пунктах Беларусі на дахах звычайных жылых пяціпавярховых дамоў размешчаныя антэны ды іншае абсталяванне”.
Як адзначыў палітык, гэтае абсталяванне выкарыстоўваецца для “навядзення і кіравання ўдарамі дронаў па аб’ектах у заходніх рэгіёнах Украіны”. Украінскі лідар падкрэсліў, што размяшчэнне вайсковай інфраструктуры на жылых дамах з’яўляецца “грубым грэбаваннем да чалавечых жыццяў”. Украіна, дадаў ён, мае намер праінфармаваць пра гэта міжнародных партнёраў і “рыхтаваць сумесныя меры ў адказ”.
23 сакавіка 2026 года Зяленскі па выніках сустрэчы з кіраўніком Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Алегам Івашчанкам паведаміў, што РФ плануе разгарнуць на тэрыторыі Беларусі чатыры наземныя станцыі кіравання беспілотнікамі далёкага дзеяння.
Разам з тым дарадца ўкраінскага міністра абароны Сяргей Бескрыстноў 6 красавіка заявіў, што СМІ сказілі інфармацыю прэзідэнта. Паводле слоў прадстаўніка ваеннага ведамства, гаворка ішла пра “чатыры пункты кіравання “Шахедамі” на далёкіх дыстанцыях, аднак Украіна знішчыла гэтыя антэны”.
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаПа выніках двух месяцаў Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года краіны ЕС зафіксавалі ў 5 разоў менш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за той жа перыяд 2025-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


