Больш за 170 чалавек прыцягнута да адказнасці за дробныя крадзяжы на “актыўнай стадыі” пасяўной

7 красавіка, Позірк. У перыяд “актыўнай стадыі пасяўной кампаніі” міліцыя выявіла 67 злачынстваў, большасць з якіх “звязаная з крадзяжамі”, заявіў намеснік начальніка ГУБЭЗ МУС Юрый Піцко.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць ведамасны тэлеграм-канал, у Мінскай вобласці “выяўленыя факты крадзяжу запчастак да аўтамабільнай тэхнікі і гаруча-змазачных матэрыялаў у сельскагаспадарчай арганізацыі Лагойскага раёна на агульную суму 19 тысяч рублёў”.
У Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць) “спынена спроба крадзяжу 10 тон збожжа”, у дачыненні да брыгадзіра ўзбуджаная крымінальная справа.
У Віцебскай вобласці выяўленыя факты “атрымання хабару службовымі асобамі трох прадпрыемстваў АПК”, паведаміў міліцэйскі начальнік. Грошы — больш за 20 тыс. рублёў — былі перададзеныя за “спрыяльнае вырашэнне пытанняў закупкі сродкаў аховы раслін”.
Паводле даных МУС, за дробныя крадзяжы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 176 асоб.
Акрамя таго, выяўлена 111 выпадкаў “незаконнага абарачэння нафтавага вадкага паліва”, а таксама зафіксавана 15 фактаў “кіравання транспартам кіроўцамі аграпрадпрыемстваў у стане ап’янення”.
26 сакавіка Піцко заявіў, што ў перыяд “падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі” супрацоўнікі міліцыі выявілі 27 злачынстваў.
МУС паведамляла, што ў кожным раёне Беларусі сфармаваныя мабільныя групы, якія штодня, у тым ліку ў начны час, “правяраюць захаванасць маёмасці”.
Агулам у вясновай пасяўной кампаніі будзе ўдзельнічаць 75 тыс. адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання, якім спатрэбіцца 200 тыс. т паліва, адзначыў на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі Дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання (Галоўдзяржтэхнагляд) Мінсельгасхарча Станіслаў Карповіч.
Для “бесперапыннасці тэхналагічнага працэсу”, як заяўляў чыноўнік, неабходна дадаткова прыцягнуць 2,4 тыс. чалавек, каб “забяспечыць поўнасцю загрузку, у тым ліку энерганасычаных трактароў, у дзве змены”. “Таму будзе прыцягнута 1.000 чалавек з прамысловых прадпрыемстваў, 660 практыкантаў, студэнтаў з прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, вышэйшых навучальных устаноў ды іншых арганізацый, а таксама больш за 1.000 чалавек па грамадзянска-прававых дагаворах”, — казаў ён.


- ЭканомікаПа выніках двух месяцаў Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года краіны ЕС зафіксавалі ў 5 разоў менш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за той жа перыяд 2025-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 красавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка

